Па-сапраўднаму суверэннай можа быць толькі тая краіна, якая мае моцную, добра ўзброеную і адданую народу армію. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўшанаванне выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні, традыцыйна праходзіць у пачатку ліпеня і арганічна спалучаецца са святкаваннем Дня Незалежнасці Беларусі.
«Гэтая сувязь вельмі сімвалічная», – звярнуў увагу Прэзідэнт.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння па-сапраўднаму суверэннай можа быць толькі краіна з моцнай, добра ўзброенай і адданай народу і дзяржаве арміяй, якая мае ў сваім складзе сапраўдных прафесіяналаў у пагонах.
Беларусь, па словах Прэзідэнта, на працягу многіх гадоў будавала, развівала і ўмацоўвала Узброеныя Сілы – наш галоўны гарант незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.
«Памятайце, народ даверыў нам самае дарагое, што ў яго ёсць, – сваю мірную сучаснасць і будучыню. Людзі разлічваюць на нас. На нашы энергію і ініцыятыву, адказнасць, прафесіяналізм, стойкасць і мужнасць, – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да афіцэраў. І дадаў: – Час няпросты. Мы – мужыкі. І мы павінны абараніць не толькі сваю краіну – сваю сям’ю, сваіх людзей, блізкіх. Яны на нас глядзяць, і мы павінны зрабіць усё, каб яны не памыліліся і каб народ нас не папракнуў, што ён дарма нас корміць». ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
