Беларусь гатова падстаўляць плячо расійскім рэгіёнам у нафтаперапрацоўцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 мая на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расіі Дзянісам Паслерам.
«Сёння шаленства хапае з боку нашых праціўнікаў, якія прыводзяць у ненармальны стан нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мы маем два мадэрнізаваныя заводы — пасол (пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. — Заўвага БЕЛТА) гэта добра ведае — і падстаўляем сваё плячо ў любы час, як гэта трэба. Калі ў гэтым плане патрэбна дапамога і падтрымка вашаму рэгіёну, вы паслу скажыце, Барыс Вячаслававіч нас праінфармуе. Будзем старацца вам дапамагчы так, як дапамагаем сёння ўсёй Расіі», — сказаў беларускі лідар.
