У СВК «Маяк Браслаўскі» цяпер поўным ходам ідзе корманарыхтоўка. Асноўныя намаганні гаспадаркі пакуль сканцэнтраваны на закладцы сенажу. Тэхналагічна працэс уключае ў сябе некалькі этапаў, кожны з якіх патрабуе якаснага падыходу.
На падборы, драбненні і адвозцы зялёнай масы, напрыклад, на палетках сельгаскааператыва шчыруюць спрактыкаваныя механізатары Сяргей Памялаў і Міхаіл Пяткун. Першы працуе за рулём новенькага КВК, другі – праверанага часам трактара МТЗ з пімам. На дваіх яны нарыхтоўваюць па 400 тон зялёнай масы штодзень. ■
Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.