Візіт у Кітай быў паспяховым. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам перад адлётам з Пекіна.
«Усё прайшло як мага лепш. Мы з сябрам сустрэліся, паразмаўлялі. Дамовіліся пра тое, што мы павінны інтэнсіфікаваць нашы адносіны. Вельмі ўдачна», – сказаў Прэзідэнт.
Кіраўніка дзяржавы ў аэрапорце праводзіў намеснік міністра замежных спраў Кітая Лю Бінь. «Кітайскі таварыш на рускай добра размаўляе, нашу мову ведае. Ён сказаў, што візіт быў удачны», – адзначыў беларускі лідар.
«Вельмі добры, удачны візіт», – пацвердзіў Лю Бінь.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бакі асабліва не афішуюць праведзеныя сустрэчы «з патрэбнымі для нас людзьмі, якія гатовы з намі працаваць».
«Як Сі Цзіньпін гаворыць, трэба рабіць усё хутка, часам спакойна, але ціха. Так мы і працуем», – сказаў Прэзідэнт.
Размова лідараў прадаўжалася дзве з паловай гадзіны. «Гэта была сямейная сустрэча ў вузкім асяроддзі. Не афіцыйная, не рабочая – сямейная. Тым не менш, кітайцы ёсць кітайцы – яны арганізавалі гэта на высокім узроўні. Малайцы. Таму мы і з рэальным сектарам эканомікі, з фінансамі (прадстаўнікамі гэтых сфер. – Заўвага БелТА) сустрэліся, перагаварылі. А сёння са Старшынёй (Сі Цзіньпінам. – Заўвага БелТА), міністрам замежных спраў Ван І – стары наш сябар», – расказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я лічу, што візіт быў паспяховым. А галоўнае, для іх (адказных з абодвух бакоў. – Заўвага БелТА) калідор пашыраны – дзейнічайце. Таму я і гавару паслу: «Галавой адказваеце за адносіны з Кітаем. Гэта для нас новыя магчымасці»», – рэзюмаваў беларускі лідар. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.