Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні па фарміраванні ўрада, пацікавіўся ходам веснавых палявых работ. Кіраўнік дзяржавы падчас мерапрыемства звярнуўся да віцэ-прэм’ера Юрыя Шулейкі, які курыруе дзейнасць аграпрамысловага комплексу, і адзначыў асаблівыя для сакавіка кліматычныя ўмовы, задаўшыся пытаннем, як гэта паўплывае на тэрміны і ход сельскагаспадарчых работ.
«Надвор’е добрае. Нібыта, трэба сеяць. А з іншага боку… Можа, ранавата? Каб не замерзла. Усё ж, сярэдзіна сакавіка, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – У Брэсце 18 – 19 градусаў. Што рабіць? Трэба сеяць»
На гэта профільны віцэ-прэм’ер растлумачыў, што пасяўныя работы ў некаторых рэгіёнах пачаліся ўжо ў адпаведнасці з раней вызначанымі і ўзгодненымі структурамі пасеваў розных культур. Акрамя таго, паводле слоў Юрыя Шулейкі, у гэтым годзе больш дынамічнымі тэмпамі ідзе падрыхтоўка тэхнікі і нарыхтоўка мінеральных угнаенняў. У многіх гаспадарках загадзя праведзены работы па падрыхтоўцы глебы для будучай веснавой сяўбы. «Зааралі 300 тысяч гектараў зямлі дадаткова зімой. Гэта значыць, сёння работы на вясну аграрыям, хто быў прадпрымальным, менш», – заўважыў віцэ-прэм’ер. Што датычыцца зімоўкі буйной рагатай жывёлы, то на гэты раз яна прайшла нармальна, у тым ліку дзякуючы адсутнасці моцных маразоў.
У якасці станоўчага факта ў рабоце АПК быў адзначаны рост аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, які намеціўся з пачатку года. У студзені 2025 года яны павялічыліся на 3,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га.
«Да той базы, што ў іх ёсць, гэта нядрэнны рост», – заўважыў Прэзідэнт. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.