Дэзынтэграцыя постсавецкай прасторы – адна з асноўных задач разведсупольнасці НАТА і іх саюзнікаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў – удзельніц СНД.
«Свет апускаецца ў хаос з непрадказальнымі наступствамі. Намацаць нават крохкую раўнавагу пакуль не ўдаецца. Разбураная сістэма бяспекі, збалансаваная раней узаемадапаўняльнымі дамовамі, у тым ліку ў сферы ядзернага стрымлівання. У такіх умовах узрастае роля спецслужбаў, найважнейшай задачай якіх з’яўляецца забеспячэнне абароны сваіх дзяржаў і грамадзян ад унутраных і знешніх пагроз», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне цяпер набывае эфектыўнасць дзейнасці знешняй разведкі па здабыванні дакладнай, актуальнай і перш за ўсё прагнознай інфармацыі, якая дазваляе кіраўнікам краін прымаць вывераныя рашэнні ў інтарэсах сваіх народаў. «Галоўнае тут – апярэдзіць нашых апанентаў, не дапусціць рэалізацыі тых сцэнарыяў, якія спрабуюць нам навязаць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама бачыць сур’ёзныя пагрозы, якія сфарміраваліся ў інфармацыйнай сферы. «Сёння на перадавой нашы журналісты, ідэолагі. Яны вядуць гэтую інфармацыйную вайну. Вельмі важна не дапусціць яе перарастання ў гарачую», – сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што нашы апаненты імкнуцца аказваць дэструктыўнае ўздзеянне на насельніцтва, здзейсніць кібератакі на крытычную інфраструктуру дзяржаўных органаў, распаўсюджваюць фэйкі, укіды.
На гэтым фоне галоўнай задачай Прэзідэнт лічыць утрыманне эканомікі. «Калі не будзе ўнутраных прычын, ніхто да нас не палезе. А ўнутраныя прычыны – гэта эканоміка», – заўважыў беларускі лідар.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў краін СНД, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: толькі аб’яднаўшы намаганні, можна супрацьстаяць пералічаным пагрозам. ■
Паводле матэрыялаў БелТА