Лукашэнко патрабуе ад урада аператыўна падключыцца да рэалізацыі дасягнутых міжнародных дамоўленасцей

Новости
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці паставіў задачы па выніках сваіх замежных візітаў. Кіраўнік дзяржавы патрабуе, каб урад і іншыя адказныя аператыўна падключыліся да рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.

«Хацеў бы з вамі сёння абмеркаваць вынікі нашай камандзіроўкі – урадавай дэлегацыі і маёй па далёкай дузе, як мы яе часта называем», – сказаў Прэзідэнт.

Фактычна геаграфія візітаў расцягнулася ад Ціхага да Атлантычнага акіянаў. «Мы намалявалі рэальна гэтую далёкую дугу, па якой і павінны працаваць», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Расія і КНР – дзве дзяржавы, з якімі мы маем найбольш перспектыўныя адносіны. Разам з тым акрэслена і далёкая дуга, на якой размешчаны дзяржавы, што нас вельмі цікавяць.

Тут гаворка ідзе пра супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй, Экватарыяльнай Гвінеяй, Кеніяй, Эміратамі.

Беларускі лідар настроіў удзельнікаў нарады на эфектыўную, паслядоўную і аператыўную работу па рэалізацыі дасягнутых у розных краінах дамоўленасцей. Для гэтага важна дзейнічаць разам, а не паасобку.

«Усё павінна быць сканцэнтравана ў Міністэрстве замежных спраў. Там усё павінна быць. Паглядзім, як новы міністр замежных спраў справіцца з гэтымі пытаннямі. Гэта велізарная колькасць пытанняў. Таму я і даручаю і Шэйману, і Косінцу далучыцца і гэтак далей. Ураду і міністрам давядзецца рэалізоўваць усе дамоўленасці. Я проста катэгарычна вас папярэджваю пра тое, каб не было нейкага тармажэння», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася раней, за апошнія два тыдні Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітамі шэраг замежных краін, прыняў удзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату і правёў шматлікія сустрэчы з замежнымі калегамі. ■

Паводле матэрыялаў БелТА