Лукашэнка пра маючую адбыцца электаральную кампанію: трэба зрабіць так, каб не расхісталіся краіна і грамадства

Новости
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі, упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы па горадзе Мінску Наталляй Качанавай і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам абмеркаваў тэму правядзення электаральнай кампаніі, ідэалагічныя і кадравыя пытанні.

У цэнтры ўвагі былі палітычныя пытанні, асноўнае з якіх – маючыя адбыцца выбары. «Мы ўступаем у электаральную кампанію. Яна будзе працяглай: і гэты, і наступны год, пачынаючы з мясцовых органаў улады, мясцовых Саветаў (выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. – Заўвага БелТА), Усебеларускі народны сход (новы ў нас напрамак) і заканчваючы прэзідэнцкімі выбарамі. З аднаго боку, мабілізацыя людзей і наша мабілізацыя. З іншага боку, вядома, трэба зрабіць так, каб не расхісталася краіна і грамадства, як гэта было раней», – звярнуў увагу Галава дзяржавы.

У ліку тэм, якія закрануў Прэзідэнт, былі таксама кадравыя і ідэалагічныя пытанні. «Тут у нас таксама шмат праблем, шмат пытанняў. Неяк працуем, але пажадана, каб эфектыўнасць была вышэйшай», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася раней, у Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе гэта 25 лютага.

Яшчэ адна асаблівасць – фарміраванне складу Усебеларускага народнага сходу, органа, які па выніках рэферэндуму набыў у Беларусі канстытуцыйны статус. У Асноўным Законе закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней як праз 60 дзён павінна адбыцца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Такім чынам, апошні магчымы дзень для пачатку работы пасяджэння УНС – 25 красавіка. ■

Паводле матэрыялаў БелТА