Лукашэнка правёў нараду па бягучых пытаннях уступнай кампаніі

Новости
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па бягучых пытаннях уступнай кампаніі.

Нагадаем, пасля правядзення ЦЭ па беларускай і рускай мовах ад дзяцей і бацькоў пачалі паступаць шматлікія звароты з просьбай растлумачыць, чаму атрыманы менавіта такі бал, чаму ў некаторых выпадках ён ніжэйшы, чым у час рэпетыцыйнага экзамену. У сітуацыю ўмяшаўся Прэзідэнт, ён запатрабаваў разабрацца з праблемамі, якія ўзніклі.

«Мяне больш цікавіць, як будзем жыць далей. Гэту праблему (падліку вынікаў ЦЭ) мы вырашылі. Людзі разумеюць, як мы балы лічым, пераводзім, не пераводзім. Зрабілі сістэму больш зразумелай, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Не ў гэтым пытанне, а ў тым, як мы будзем далей ажыццяўляць набор нашай моладзі ў ВНУ».

Прэзідэнт нагадаў, што ім былі дадзены даручэнні дасканала разабрацца ў ацэньванні вынікаў тэсціравання. «Праверка паказала, што тэхнічнага збою не было, сістэма падліку балаў, якая прымянялася на ЦТ з 2019 года, спрацавала правільна, і я не сумняваюся ў тым, як вы там лічылі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Мае прэтэнзіі ў тым, што людзі вас не разумеюць: ні будучыя студэнты (абітурыенты), ні бацькі, ні іншыя людзі – што вы там нахамуталі, напрыдумвалі».

Стварыць трэба было дакладную, зразумелую, простую сістэму, падкрэсліў беларускі ладар, а замест гэтага яе зрабілі вельмі мудрагелістай. «Вы яе стварылі самі для сябе», – адзначыў ён.

Акрамя таго, былі выяўлены нестыкоўкі паміж вынікамі рэпетыцыйнага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену. А калі ўжо была зроблена нейкая памылка, не трэба баяцца гэта прызнаць, упэўнены Прэзідэнт. Важна своечасова прыняць неабходныя меры і выправіць стан спраў.

На гэтым фоне Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ў 2024 годзе жалезабетонна вызначыцца з сістэмай паступлення, запатрабаваў забяспечыць справядлівае стаўленне да абітурыентаў і звярнуць сур’ёзную ўвагу на тых, хто паступае з мэтавым накіраваннем. ■

Паводле матэрыялаў БелТА