Лукашэнка пра прастору ЕАЭС: бар’ераў і абмежаванняў не павінна быць наогул

Новости
Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Маскве на пытанні журналістаў па завяршэнні саміту ЕАЭС, назваў самае буйное пытанне, якое трэба ўрэгуляваць.

Журналісты папрасілі ўдакладніць, што менавіта мелася на ўвазе, калі за некалькі дзён да візіту ў Расію беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка казаў пра неабходнасць абмеркаваць і развязаць шэраг праблемных пытанняў.

«Вы ведаеце, у нас не праблем, а пытанняў маса, якія мы яшчэ павінны ўрэгуляваць. Самае буйное пытанне, я пра яго казаў на саміце – гэта адзіныя рынкі энергетычныя нашы – газу, нафты і так далей. Гэта самае буйное пытанне, якое трэба ўрэгуляваць. Ёсць транспартныя, лагістычныя, другарадныя пытанні. І, калі ніжэй апускацца, дробнае пытанне, здавалася б, – гэта некаторыя непаразуменні ў плане паставак нашых тавараў, асабліва сельгаспрызначэння, прадуктаў харчавання ў Расійскую Федэрацыю. Вось гэты комплекс пытанняў», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Не пускаюць прадукцыю на расійскі рынак?» – удакладніў журналіст. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў: «Так, ёсць у нас праблемы па некаторых таварах. Мы разумеем гэта (дапусцім, малочныя прадукты), што перыяд вялікага малака. Калі ў Расіі малака больш, тады пачынаецца нейкае тармажэнне. Гэта няправільна. Думаю, што на ўзроўні ўрада мы вырашым гэтае пытанне. Я нават з Прэзідэнтам Расіі не абмяркоўваю яго. Таму што гэта дзіўна».

Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам, што Уладзімір Пуцін на закрытай частцы саміту казаў пра тое, што ў Расіі ёсць недахоп малочных прадуктаў прыкладна на 15 %. «Але мы не ўсю нават закрываем дзірку гэтым. Тым не менш камусьці гэта падабаецца», – заўважыў беларускі лідар.

Адказваючы на пытанне, ці ўдалося дамовіцца пра штосьці канкрэтнае па праблемных тэмах, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Я ж кажу ў комплексе для ЕАЭС. А з Расійскай Федэрацыяй любое пытанне, якое мы сёння падымаем, вырашаецца на працягу некалькіх дзён». ■

Паводле матэрыялаў БелТА