Прыбярыцеся, рыбаловы

Главное

Люблю ў выхадныя дні палюбавацца хараством нашай прыроды. Праўда, іншы раз настрой такіх прагулак псуюць варварскія адносіны некаторых людзей да навакольнага асяроддзя.
Вось і ў мінулую нядзелю, прагульваючыся па возеры Бярэжжа натыкнулася на горы бутэлек, пачак ад цыгарэт і нават зламаную пластыкавую скрынку з-пад спіртнога.
Зразумела, што ўсё гэта пакінулі рыбаловы-аматары. Як чалавек нераўнадушны, сабрала ўсё і аднесла ў скрынку для смецця на беразе возера.
Паважаныя рыбаловы-аматары, 31 сакавіка ў вас апошні дзень падлёднай лоўлі. Захапіце на рыбалку пакеты і прыбярыце ўсё тое, што пакінулі за зіму, нават калі вы і не рабілі гэтага. Давайце навучымся ашчадным адносінам да прыроды.
Наталля Міхайлава, браслаўчанка.