У Браслаўскі райвыканкам 14 студзеня паступіў калетыўны зварот з подпісамі 112 жыхароў нашага раёна. У ім было ўказана, што з-за прадузятых адносін дырэктара кінатэатра В. Лясека да індывідуальнага прадпрымальніка М. Кісялёвай, якая аказвае цырульніцкія паслугі ў будынку кінатэатра, у яе ўзніклі праблемы з прадаўжэннем дагавора арэнды.
У першую чаргу лічу неабходным патлумачыць, што пытанні арэндных адносін рашаюцца па ўзгадненні бакоў без прыцягнення трэціх асоб. А ў дадзеным выпадку дагавор арэнды з ІП М. Кісялёвай быў падпісаны на бліжэйшыя 3 гады яшчэ да разгляду ў райвыканкаме калектыўнага звароту.
Тым не менш, каб высветліць, ці перавышаў службовыя паўнамоцтвы дырэктар кінатэатра, зварот быў разгледжаны на пасяджэнні грамадскай камісіі па этыцы райвыканкама з запрашэннем зацікаўленых асоб.
Падчас пасяджэння камісіі было ўстаноўлена, што тэкст калектыўнага звароту састаўлены М. Кісялёвай. Каб прадоўжыць арэндныя адносіны, ІП указала ў адносінах дырэктара кінатэатра цэлы рад негатыўных фактараў. Апытаныя ж грамадзяне, што ставілі падпісы пад зваротам, былі нават здзіўлены, што дырэктар быццам бы злоўжывае сваімі службовымі паўнамоцтвамі, без падстаў абгаворвае ІП М. Кісялёву і чарніць яе рэпутацыю. Падпісваючы зварот, яны практычна яго не чыталі, верылі на слова, што толькі дзеля таго, каб пасадзейнічаць прадоўжыць дагавор арэнды.
Такім чынам, факты нетактычных паводзін дырэктара кінатэатра ў адносінах да ІП М. Кісялёвай не пацвердзіліся. Яна папрасіла прабачэння ў В. Лясека і грамадзян, якіх увяла у зман.
Дадзены факт з’яўляецца прыкладам таго, што жыхарам нашага раёна трэба больш уважліва знаёміцца са зместам зваротаў, перш чым ставіць уласны подпіс. Дарэчы будзе і нагадаць, што ў адпаведнасці з арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” за падачу заяў, якія ўтрымліваюць паклёп, прадугледжана адказнасць.
Людміла Кастыгова,
загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб райвыканкама.