Алімпіядныя зорачкі

Главное

Нядаўна завяршыўся абласны этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод школьнікаў. Ад Браслаўскага раёна права ўдзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах атрымалі 16 школьнікаў з гімназіі, СШ № 1, Ахрэмаў-скай, Казянскай, Дрысвяцкай і Слабодкаўскай СШ.
Па яе выніках па працоўным навучанні дыпломам другой ступені ўзнагароджаны вучань 9 класа СШ № 1 Міхаіл Храпан (настаўнік А.Пятроўскі) і дыпломам трэцяй ступені вучань 9 класа Казянскай школы Яўген Каменшчыкаў (настаўнік А.Лапеха).
Па словах класнага кіраўніка Галіны Лукашонак, Міхаіл для яе з’яўляецца памочнікам ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Ён самастойны і прыстасаваны да жыцця хлопец. Здольнасці да разьбы дасталіся яму ад бацькі, які ўласнымі рукамі пабудаваў драўляны дом і змайстраваў мэблю.
Выдатны матэматык, інфарматык Яўген Камен-шчыкаў валодае мастацкімі і неардынарнымі якасцямі. Менавіта творчы пачатак перамог у выбары прадмета на алімпіядзе.
Таму здзівіць абласное прыдзірлівае журы хлопцам не склала вялікіх намаганняў.
Скарбонку браслаўскіх узнагарод папоўнілі гімна-зісты, якія атрымалі дыпломы трэцяй ступені: па беларускай мове — вучаніца 10 класа Вікторыя Верпечынскіс (настаўніца А.Сіўко) і па матэматыцы — вучань 9 класа Антон Кук’ян (настаўніца В.Мірановіч).
Трэба адзначыць, што Антон Кук’ян устанавіў свое-асаблівы рэкорд, атрымаўшы запрашэнне на абласную алімпіяду адразу па чатырох прадметах — фізіцы, матэматыцы, геаграфіі, інфарматыцы.
Па словах прызёра, у яго было вялікае жаданне па-спрабаваць свае веды па інфарматыцы, але паколькі ўсе алімпіяды проходзілі ў адзін дзень, то выбар паў на матэматыку.
З ліку адметных вучаніц і Вікторыя Верпечынскіс (на здымку). Дзяўчына і ў мінулым годзе ўдзельнічала ў заключным этапе алімпіяды па беларускай мове і атрымала дыплом ІІ ступені. А ў сакавіку бягучага года зноў будзе прадстаўляць нашу вобласць у рэспубліцы.
Валянцін Любінскі, вучань 8 класа Дрысвяцкай СШ, у вобласці па гісторыі сапернічаў з дзясяціклас-нікамі. Хоць ён і не атрымаў узнагароду, але заняў 8 месца з 25-ці. Гэта заслуга і настаўніцы Дрысвяцкай СШ А.Прахарэнкі .
Жадаем і далейшых поспехаў вучням, іх настаўнікам, якія годна прадстаўляюць наш раён на інтэлектуальных спаборніцтвах.

Алена Пятушка.