У сістэме райпа нарыхтоўкай сельгаспрадукцыі і сыравіны займаюцца 3 магазіны сустрэчнага продажу тавараў і 54 гандлёвыя кропкі. У агульным нарыхтоўчым аб’ёме ўдзельная вага закупак у насельніцтва ў мінулым годзе склала 60,6% (у 2011 г. – 52,9%). Нарыхтоўчы абарот вырас да 11523 млн. руб., што на 34% больш чым у 2011 годзе.
У 1,5 разу павялічаны закуп мяса і мясапрадуктаў, на 40% — зерня. А вось бульбы, агародніны, фруктаў, ягад і грыбоў магазіны спажывецкай кааперацыі закупілі ў насельніцтва менш.
Больш падрабязна пра закупкі карэспандэнт газеты Зінаіда Палулех распытала ў старшыні праўлення райпа Людмілы Бабенкі.
Людміла Іванаўна, у спажывецкай кааперацыі склалася пэў-ная сістэма па закупе лішкаў з уласных падвор’яў, дзікарослай прадукцыі. Раскажыце, калі ласка, пра яе асноўныя накірункі.
— Уласныя цэны ўстанаўліваем толькі пасля маніторынгу закупачных цэн і рэкамендацый праўлення аблспажыўсаюза. Затым пра віды закупляемай прадукцыі, цэны на яе і месцы прыёмкі інфармуем насельніцтва праз раённую газету.
У кожным магазіне ёсць спецыяльная тара для розных відаў прадукцыі. Аформлены куткі здатчыка з усёй неабходнай інфармацыяй.
Што найбольш ахвотна здаюць жыхары Браслаўшчыны?
— Найбольшую ўдзельную вагу складаюць лом чорных металаў (56%), мясапрадукты (19%), агародніна (7%), фрукты, бульба (3%). Чаго не дастае, закупляем у насельніцтва іншых раёнаў і абласцей.
У стабілізацыйны фонд закладзена летась 690 тон бульбы, 295 — капусты, 75 –
цыбулі, 60 – буракоў, па 50 тон морквы і яблыкаў.
Многія гаспадары яшчэ зусім нядаўна часцей прадавалі жывёлу камерсантам. Цяпер жа сітуацыя змянілася. Становяцца ў чаргу на здачу ў райпа. З чым гэта звязана?
— У першую чаргу з цаной. У нас яна стала большай за тую, што прапануюць мясцовыя прадпрымальнікі. Да таго ж мы на працягу 7 дзён разлічваемся са здатчыкам. Устанавілі да-плату нарыхтоўшчыкам, за закуп цялят даплачваем прадаўцам. Словам, стараемся ўсіх стымуляваць рублём.
Людміла Іванаўна, сёння не ў кожным сельскім магазіне вяскоўцы могуць купіць неабходны сельгасінвентар, насенне, мінеральныя ўгнаенні.
— Згодна. Таму практыкуем у вясенне-летні перыяд выязны гандаль у аграгарадкі і буйныя населеныя пункты з самым розным асартыментам. Летась, дарэчы, тавараабарот ад такіх кірмашоў склаў 27 млн. руб. Прадавалі насенную бульбу, цыбулю-сявок, насенне, сельгасінвентар, сродкі аховы раслін, мінеральныя ўгнаенні.
Маем два млыны для размолу зерня. Такая па-слуга таксама карыстаецца попытам у сялян.
Каб нарыхтоўчая галіна і надалей стабільна працавала і развівалася, патрэбна ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Якія планы ў гэтым накірунку намецілі на бягучы год?
— Разлічваем правесці мадэрнізацыю вагона-рэфрыжэратара, прадоўжыць рамонт гароднінасховішча, набыць кампрэсар для камеры захоўвання.
Сёлета таксама будзем старацца павялічыць аб’ёмы нарыхтовак дзікарослай сыравіны. Яна добра ідзе на экспарт і павышае даходнасць галіны. Пашырым кірмашы з разнастайным асартыментам тавараў, неабходных для вя-дзення асабістых падсобных гаспадарак.