На яго тэрыторыі падчас урачыстай цырымоніі з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі і мясцовых жыхароў адбыўся забор зямлі з воінскіх пахаванняў у Опсе і Вайнюнцах.
Каля кожнага помніка адбыўся мітынг, падрыхтаваны сіламі мясцовай школы. Прысутныя не хавалі свайго хвалявання ад удзелу ў гэтым гістарычным моманце. Невялікія жменькі зямлі з кожнага пахавання акуратна перасыпалі ў лампадкі, адкуль яны пасля будуць перакладзены ў агульную капсулу для адпраўкі ў Мінск.
У бліжэйшы час аналагічныя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі іншых сельсаветаў.
Алена НАБЕЕВА.
Фота аўтара.