Ужо 12 год Алена Вялічка працуе на адным месцы — у цялятніку «Опса» СВК «Маяк Браслаўскі», і ніколі яна не пашкадавала пра гэта.
Як расказала сама, хоць праца складаная і патрабуе шмат фізічных сіл, але ўмовы для работнікаў створаны добрыя, заработак годны і заўсёды без затрымкі. Зладжаны калектыў таксама падабаецца Алене Іванаўне. Улічваючы гэтыя плюсы, жанчына працуе з аддачай і задавальненнем, што пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды.
Нядаўна Алена Вялічка чарговы раз была адзначана Падзякай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за працоўную перамогу: 3-е месца сярод аператараў па дарошчванні і адкорме БРЖ у абласным конкурсе па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У студзені ад статка ў 104 галавы аператар атрымала сярэднясутачную прывагу ў 1 015 грамаў.
Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка ўручыў пераможніцы Падзяку і грашовае ўзнагароджанне, пажадаў моцнага здароўя і далейшых поспехаў у працы. ■
Вольга ПАТАПОВІЧ.
Фота аўтара.