На браслаўскім стадыёне пазмагаліся «дарожнікі» +фота

Главное
Пераможцы

У пятніцу на гарадскім стадыёне і ў спартыўных залах школ прайшла чарговая абласная спартакіяда калектываў “Віцебскаблаўтадара”, прымеркаваная да 14-годдзя з дня яе заснавання. Удзел у ёй прынялі каманды апарата кіравання і 8-і ДЭУ.
Спаборніцтвы вяліся ў пяці відах: міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і змешанай эстафеце. З 10-і гадзін раніцы і да 18-і вечара дарожнікі высвятлялі, хто з іх найбольш падрыхтаваны і загартаваны да спартыўнай барацьбы.
Усё ж у гэты дзень больш шанцавала гаспадарам. У выніку наша ДЭУ-34 заняло першае месца, другімі былі дарожнікі з Глыбокага, а трэцяе месца заняла каманда апарата кіравання.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.