Сяргей Іваноў выратаваў тапельца

Калейдоскоп Люди Происшествия
1
За смелы ўчынак Сяргею Іванову падзякаваў старшыня арганізацыі Асвод Віктар Мархель.

Віцябчанін Сяргей Іваноў амаль кожныя выхадныя наведваецца ў вёску Рубеж да радні, дом якой стаіць недалёка ад р. Друйкі. Вечарам у нядзелю, 4 чэрвеня, ён корпаўся ў садзе і ўбачыў, як нейкі малады чалавек узлез на поручні маста і скокнуў у раку. Доўга не думаючы, Сяргей кінуўся на выратаванне.

— Пакуль бег да берага, — расказваў пазней мужчына, — паспеў набраць па мабільніку нумар 102 і паведаміць пра здарэнне. Бачыў, што чалавек дрэнна плавае, таму яго хутка зносіла цячэнне. Здзівіла толькі тое, што тапелец не клікаў на дапамогу.

Дзякуючы рашучым дзеянням Сяргей яму ўдалося дагнаць чалавека і «адбуксіраваць» да берага. ■

Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.