УЗНАГАРОДЫ АД АБКАМА ПРАФСАЮЗА

Деньги

2Кожны год, у час жніва, райкам прафсаюза работнікаў АПК ладзіць спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў, якія заняты на адвозцы зерня. Не выпускае са свайго поля зроку працу гэтай катэгорыі хлебаробаў і абласная арганізацыя. І калі па ўмовах спаборніцтва ў раёне дыпломамі і прызамі ўзнагароджваюцца камбайнеры і вадзіцелі, якія першымі намалоцяць ці адвязуць 500, 1000, 1,5 тысячы тон зерня, то абкам прафсаюза дзеля ўзняцця духу саперніцтва, як правіла, заахвочвае тых, хто літаральна наступае на пяты лідарам.

Вось і ў сераду ў раён заахвочвальныя прэміі і падзячныя лісты прывёз старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Кузмянкоў. Трэба сказаць, што сёлета было даволі складана выбраць прызёраў, бо два камбайнеры з СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’ і два з ААТ ‘‘Агравідзы’’ ідуць літаральна плячо ў плячо. Іх намалоты розняцца на 3-5 тон.

Каб быць максімальна аб’ектыўнымі перад самым выездам з Браслава давялося яшчэ раз 1пераправерыць намалоты прэтэндэнтаў на ўзнагароды. У выніку лаўрэатамі прэміі абкама прафсаюза работнікаў АПК сталі Андрэй Васілевіч з СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, які высыпаў з бункера свайго камбайна 497 тон збожжа, і Аляксандр Лапушынскі з ААТ ‘‘Агравідзы’’, які на дзень узнагароджвання намалаціў 491 тону зерня.

А. Кузмянкоў павітаў абодвух з працоўнымі поспехамі, падзякаваў за шчырую сумленную працу, пажадаў не зніжаць узятых тэмпаў і ўручыў ім падзячныя лісты і грашовыя прэміі.

У сваю чаргу старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка ўручыў камбайнерам майкі лідараў і вымпелы.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.