Віталь Вайткевіч не раз ратаваў жыцці людзей і іх маёмасць

Люди

1Камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Віталь Вайткевіч у пажарнай службе больш за 10 гадоў. За гэты час яму не раз даводзілася выязджаць па трывозе, спыняць вогненную стыхію, удзельнічаць у ліквідацыі іншых надзвычайных здарэнняў, ратаваць жыцці людзей і іх маёмасць. Менавіта ад умелага кіраўніцтва камандзіра аддзялення залежыць тое, наколькі аператыўна спрацуе яго каманда з 7 чалавек. У скарбонцы Віталя Вайткевіча шмат розных узнагарод, а напярэдадні Дня пажарнай службы ён атрымаў яшчэ адну — Ганаровую грамату райвыканкама.

■ Тэкст і фота Таццяны ПЯТУШКА.