Ірына Анатольеўна Каралькова — вопытны і дасведчаны спецыяліст. Працуе ў сферы культуры з 1985 года. Яна выкладае музычна-тэарэтычныя дысцыпліны і фартэпіяна ў Ахрэмаўскім філіяле Браслаўскай ДШМ, вядзе актыўную творчую дзейнасць, удзельнічае ў народных калектывах “На панадворку” і “Сябрына”. За шматгадовую працу па эстэтычным выхаванні навучэнцаў, прафесіяналізм, унясенне асабістага ўкладу ў развіцці музычнай культуры раёна І. Каралькова ўзнагароджана Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама.
Тэкст і фота Алены Набеевай.