Свята Нептуна з індыйскім акцэнтам

Новости

0987654x200У мінулую нядзелю свята Нептуна, што традыцыйна ладзіцца на беразе воз. Дрывяты, пачалося музыкальным яскравым фестывалем фарбаў Холі, арганізатарам якога выступіў BvasLove pvomo.
Галоўная традыцыя фестывалю, які прыйшоў да нас з Індыі, — абсыпаць адзін аднаго рознакалярвымі парашкамі, вырабленымі са спецый і прыродных фарбавальнікаў.
Калі спачатку людзей перад сцэнай, дзе ды-джэй з Мінска “распальваў” удзельнікаў дынамічнай музыкай, назіралася не надта много, то ўжо праз некаторы час шоў было у разгары. Усе з радасцю падстаўлялі твары пад сухі вясёлкавы дождж. Эмоцыі зашкальвалі! Абмежаванняў па ўзросце на гэтым рознакаляровым свяце не было. Жадаючыя павесяліліся ад душы, кожны мог прама на месце купіць пакецік фарбаў і адразу распыліць рознакаляровы салют. Уратавацца ад распаленай моладзі і не быць абсыпаным было амаль немагчыма.
Дарэчы, фарбы гэтыя не таксічныя і неалергічныя, таму няма нічога дрэннага, што яны траплялі на адкрытыя ўчасткі цела. Ды, як запэўнілі арганізатары, лёгка змываюцца з адзення.
А калі ўдзельнікі яскравага фестывалю ўволю пазабавіліся, да іх з азёрных хваль выйшаў уладар падводнага свету — Нептун са сваёй світай.
Жартаўлівае і цікавае тэатралізаванае прадстаўленне паказалі гледачам артысты РЦК. Каларытныя галоўныя героі, вясёлая сюжэтная лінія, прыгожыя касцюмы артыстаў прыцягвалі ўвагу браслаўчан і гасцей нашага горада. Разам з падводнымі жыхарамі яны спявалі, танцавалі, а самыя смелыя паўдзельнічалі ў забаўляльных конкурсах.
На развітанне Нептун пажадаў усім добрага настою і прыемных эмоцый, бо свята на гэтым не скончылася.
Далей на прыазёрную сцэну выйшлі фіналісты праекта тэлеканала АНТ “Акадэміяч талентаў” — Яўген Слуцкі, Аэліта, Дар’я Кудрыцкая. Цэлую гадзіну маладыя артысты дарылі ўдзельнікам свята прыгожыя песні ў цудоўным выкананні.
Затым музычную эстафету перанялі эстрадныя выканаўцы нашага горада, і начная дыскатэка прадоўжыла сваё дынамічнае кружэнне.
Закончылася гэтае насычанае і цікавае мерапрыемства прыгожым салютам

Алена Пятушка.
Фота аўтара.