Распараджэннем старшыні Браслаўскага райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй Віцебскага аблвыканкама і Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у парадку пераводу з 3 жніўня на пасаду намесніка старшыні райвыканкама назначана Вольга Альбертаўна Вялічка.
Вольга Вялічка нарадзілася ў 1976 г. у г. Браславе. Пасля заканчэння ў 1998 г. Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М. Машэрава 9 гадоў адпрацавала ў Баравіцкай базавай школе — спачатку настаўнікам пачатковых класаў, затым намеснікам дырэктара па вучэбна- выхаваўчай рабоце, дырэктарм гэтай жа ўстановы адукацыі.
У 2008 г. назначана галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, адкуль праз 5 гадоў добрасумленнай працы была пераведзена на пасаду дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна».
З красавіка 2015 г. і да пераводу на апошнюю пасаду намесніка старшыні райвыканкама працавала намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Замужам, выхоўвае дачку.