Заплаці падаткі і спі спакойна. Як ніхто іншы, разумее гэта Валянціна Дуброўская, бо працуе яна намеснікам аддзела кантролю за юрыдычнымі і фізічнымі асобамі інспекцыі МПЗ РБ па Браслаўскім раёне.
З пачатку заснавання падатковай службы раёна яна добрасумленна кантралюе выкананне падатковага заканадаўства. За час працы В. Дуброўская зарэкамендавала сябе як граматны, выканаўчы, ініцыятыўны і дысцыплінаваны спецыяліст. Разам з тым яна ўмее наладжваць партнёрскія адносіны з прадпрыемствамі розных форм уласнасці, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі, што дазваляе своечасова аплачваць падаткі ў добраахвотным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Таму не дзіўна, што за высокі прафесіяналізм Валянціна Дуброўская ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.
Тэкст і фота Алены Пятушкі.