Браслаўскі райвыканкам паведамляе пра паўторную працэдуру грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план горада Браслава», распрацаванага УП «БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА».
З экспазіцыяй праекта можна будзе азнаёміцца з 4 мая па 19 мая ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін у калідоры 3-а паверха прыбудовы райвыканкама (вул. Савецкая, 119 «А»), а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама braslav.vitebsk-region.gov.by.
У грамадскім абмеркаванні могуць удзельнічаць фізічныя асобы, іх аб’яднанні, юрыдычныя асобы.
У час грамадскага абмеркавання з 04.05.2015 г. па 28.05.2015 г. усе ўдзельнікі могуць накіраваць арганізатару (Браслаўскі райвыканкам) пісьмовыя і электронныя заўвагі і прапановы (211970 г. Браслаў, вул. Савецкая, 119. E-mail: arh_zik@tut.by).
Заўвагі і прапановы грамадзян павінны ў абавязковым парадку ўтрымліваць прозвішча, імя і імя па бацьку грамадзяніна, адрас яго месцажыхарства ці работы (вучобы), асабісты подпіс (акрамя электронных паведамленняў), а ад юрасоб — найменне юрыдычнай асобы, яе месцазнаходжанне, подпіс кіраўніка, завераную пячаткай.
Па ўсіх пытаннях, што ўзнікаюць, просьба звязвацца з арганізатарам па тэлефоне 6-21-48.
Камісія па правядзенні грамадскага абмеркавання.