Дворык паміж інтэрнатамі, якія належаць ПМК-42, даўно мае патрэбу ў істотным добраўпарадкаванні. На яго тэрыторыі можна сустрэць астаткі буйных жалезабетонных канструкцый, ямы, глыбы зямлі, пні. Усё гэта “гарманічна” суседнічае з дзіцячай пляцоўкай. Апошняя, дарэчы, ў голас просіць фарбавання. А вось вулічныя вешалкі для бялізны не толькі не пафарбаваныя, але і выглядаюць так, нібыта перажылі бамбёжку.
Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.