Прышчэпка — надзейная абарона ад iнфекцый!

Главное

IMG_9257 (Medium)З таго часу, як была вынайдзена першая вакцына, пачаўся новы час прафілактыкі і абароны людзей ад інфекцыйных захворванняў. Толькі дзякуючы своечасовым прышчэпкам, многія заразныя хваробы перасталі існаваць і наносіць шкоду арганізму чалавека. Час паказаў, што праведзеная масавая імунізацыя насельніцтва дазволіла стварыць велізарны кантынгент людзей, не ўспрымальных да шэрагу інфекцыйных захворванняў. З першых гадзін і дзён пасля нараджэння дзіця трапляе пад медыцынскую абарону Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак. Супраць такіх грозных інфекцый, як вірусны гепатыт В, сухоты, поліяміэліт, коклюш, дыфтэрыя, слупняк, адзёр, краснуха, эпідэмічны паратыт, вакцынацыя ў кожным канкрэтным ўзросце працягвае абараняць арганізм чалавека. Прышчэпкі, устаноўленыя ў Нацыянальным календары, абавязковыя для ўсіх дзяцей ад нараджэння да 16 і для дарослых да 66 гадоў.
Вакцына – гэта часткі абясшкоджаных мікраарганізмаў, якія не здольны выклікаць захворванне ні пры якіх абставінах, яны выпрацоўваюць неўспрымальнасць (імунітэт) супраць канкрэтнага ўзбуджальніка хваробы. Жыццёвую важнасць і неабходнасць прышчэпак даказаў шматгадовы вопыт медыцынскай навукі. Прышчэпкі не могуць праводзіцца сілком. Але адмаўляючыся ад прышчэпкі, бацькі падвяргаюць сваё дзіця небяспецы захварэць на інфекцыйнае захворванне з яшчэ больш цяжкімі для дзіцячага арганізма наступствамі. Таму своечасовая імунізацыя дзяцей і дарослых дапаможа арганізму не захварэць і прадухіліць распаўсюджванне масавых інфекцыйных захворванняў.

Антон Далецкі, урач-педыятр ЦРБ.
Варта ведаць, што калі прышчэпка не зроблена без важнай на тое прычыны, то гэта расцэньваецца як парушэнне правоў дзіцяці на жыццё і здароўе.