Кадравыя назначэнні

Главное

IMG (Medium)Распараджэннем старшыні Браслаўскага райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй Віцебскага аблвыканкама з 14 красавіка на пасаду намесніка старшыні райвыканкама назначаны Міхаіл Аляксандравіч Пліско.
Міхаіл Пліско нарадзіўся ў 1985 г. у Даўгаўпілсе. У 2009 г. закончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.
Працоўную дзейнасць пасля ўніверсітэта пачынаў у ПМК-42, дзе быў майстрам будаўнічых і мантажных работ, намеснікам галоўнага інжынера па якасці, выканаўцам работ.
У снежні 2011 г. перайшоў у КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік». У гэтым прадпрыемстве ўзначальваў участак «Жыллёвы фонд».
У 2013 г. быў дырэктарам прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Брасмаркет», а ў снежні гэтага ж года вярнуўся ў «Браслаў-камунальнік» на пасаду, што займаў тут раней.
Жанаты, выхоўвае двух дзяцей.