Акцыю пад такой назвай па аказанні дапамогі сем’ям украінскіх перасяленцаў з 6 па 30 красавіка праводзіць сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна.
Гэта звычайныя людзі, якія не маюць вялікіх грашовых запасаў, багатых родных і матэрыяльных рэсурсаў. Ім даводзіцца пачынаць жыццё з нуля. Гэты выраз прыгожа гучыць, аднак за ім — жах за будучыню, вымушаная галеча, стрэс ад перажытага. Людзі нявінны, што вайна прыйшла ў іх дом.
Менавіта таму так актуальна любая дапамога — і непатрэбная рэч з гардэроба ці хатняга ўжытку альбо любая сума дабрачыннага ахвяравання.
У нашым раёне 8 сямей з Украіны з маленькімі дзецьмі. А ў пачатку вясны на Браслаўшчыне спынілася сям’я з пяцімесячнай дзяўчынкай Алісай, якой неабходна адзенне, дзіцячае харчаванне, памперсы, сродкі асабістай гігіены, цацкі, каляска і многае іншае.
Калі вы неабыякавы і сардэчны чалавек, гатовы аказаць дапамогу сем’ям і вам знаёма спачуванне, вы можаце пазваніць па тэлефоне 62-8-52 і ўдакладніць, у чым канкрэтна маюць патрэбу сем’і і ў выпадку вашай магчымасці аказаць неабходную дапамогу.
Загадзя ўдзячны ўсім неабыякавым людзям.
Святлана Скур’ят,
дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра.