Яе шчасце — дзеці

Люди Новости

IMG_8697 (Medium)Рыта Савіцкая з Казян лічыць сябе шчаслівай жанчынай, якой лёс падарыў чатырох цудоўных дзетак. Старэйшаму сыну Валеру 11 гадоў. Ён вучыцца ў пятым класе Казянскай школы. Хлопчык расце добрым памочнікам ва ўсіх хатніх справах. Яго сястрычка Вікторыя ў другім класе, наведвае музычную школу, актыўна ўдзельнічае ў школьнай мастацкай самадзейнасці. Маленькая Аляксандра радасная і жвавая. Самаму малодшаму Мацвею 1 годзік і 8 месяцаў, ён ніяк не хацеў адпускаць маму ад сябе ні на хвіліну, даказваў, што мама пакуль павінна належаць толькі яму аднаму.
Шматдзетная маці Рыта Савіцкая цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Раней яна працавала ў ААТ “Новая Гвардыя” цялятніцай і была адной з лепшых работніц. Такую нялёгкую прафесію выбрала не з безвыходнасці. У жывёлагадоўлі працавалі ўсё жыццё маці і бацька, таму і Рыта вырашыла пайсці па іх шляху. З дзяцінства дзяўчына дапамагала бацькам карміць і паіць цялятак. “Горад, — прызнаецца, — не вабіў. А ў Казянах сустрэла каханага”.
Сям’і ў свой час гаспадарка выдзеліла дом. А што яшчэ патрэбна для ўласнага гнязда.
Дзеткі падрастаюць. Радуюць маму і тату сваімі поспехамі.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.