Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за люты калектыў МТФ «Яковічы» СВК «Маяк Браслаўскі» заняў другое месца. Валавы надой малака да адпаведнага перыяду мінулага года ўзрос на 18%, усярэднім на карову надоена 673 кг, сортам экстра прададзена 96% прадукцыі, а таварнасць малака склала 92,2%.
Аператар гэтай фермы Аліна Стэльмашчук (на здымку другая справа) заняла ў абласным спаборніцтве першае месца.
Фота Мікалая Вялічкі.
