Вясёлыя сямейныя старты

Главное

СпартландыяУ мінулую суботу ў спартыўнай зале СШ №1 гучала бадзёрая музыка, раздаваўся гучны смех. Гэта вучні 1”А” са сваімі бацькамі сабраліся на вясёлыя старты, якія праводзілі класны кіраўнік Наталля Іванчык і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Таццяна Вялічка.
Таты, мамы і дзеці падзяліліся на дзве каманды — “Дружба” і “Усмешка”, і пачалося спаборніцтва. Удзельнікам давялося пераадольваць незвычайныя выпрабаванні: складалі з літар назвы каманд, прыдумвалі дэвіз, , спаборнічалі ў боўлінг-клубе, сем’ямі “садзілі бульбу”, “запальвалі” сонейка, упрыгожвалі каманду шарамі. А шкло ў вокнах падрыгвала ад гучных вясёлых крычалак.
Паколькі спартландыя праходзіла ў Дзень закаханых, за кожную ўдала праведзеную эстафету каманды атрымлівалі прыгожае каляровае сэрца. Нягледзячы на спаборніцтва, прайграўшых у зале не знайшлося — каманды згулялі ўнічыю. Ды і не магло іх быць, бо гэта ж свята спорту, здароўя, бадзёрасці і добрага настрою.

Жанна Бялько.