Машыніст – бульдазерыст Віктар Мушаценка прыйшоў працаваць у Браслаўскае ПМС пасля службы ў арміі. І вось ужо 17 гадоў штодзень выязджае на меліярацыйныя аб’екты. Свае абавязкі выконвае шчыра. Яго тэхніка добра дагледжана і працуе спраўна.
Віктара паважаюць у калектыве за яго адказнасць і добрасумленныя адносіны да справы.
Фота Зінаіды Палулех.