Пожарники района отметили профессиональный праздник

Новости

На гэтым тыдні выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы. У двары аддзела па надзвычайных сітуацыях так шматлюдна бывае не часта, мабыць, толькі падчас выездаў па выкліку. Выстраеная ў адзін рад пажарная тэхніка дадавала асаблівую цікавасць і здзіўляла тых, хто праходзіў міма. І гэта былі не выклікі на пажар, не трэніроўкі ці заняткі… Тут у адным страі сабраліся лепшыя прадстаўнікі аддзела, заслужаныя работнікі, кіраўніцтва і маладое пакаленне, будучыя выратавальнікі, якім трэба было прынесці прысягу. За апошнУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеіх, дарэчы, асабліва хваляваліся прысутныя родныя і знаёмыя.  Пяць мужных хлопцаў, якія вырашылі звязаць свой лёс з такой складанай справай, па чарзе прысягалі на вернасць краіне і яе народу, абавязаліся ганарова несці званне работніка органаў па надзвычайных сітуацыях, абараняць жыццё і здароўе людзей. І ў вачах кожнага з гэтых хлопцаў чыталася шчырае жаданне працаваць годна і аддана. Тым больш, што для іх добрым прыкладам былі заслужаныя работнікі, іх старэйшыя калегі, 8 з якіх у гэты дзень атрымалі пагоны прапаршчыка. Сярод іх была і адзіная ў аддзеле дзяўчына, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Юлія Смірнова. Як яна прызналася, ніколі не думала, што будзе працаваць у гэтай арганізацыі. Але лёс склаўся інакш, і зараз яна ўжо і не ўяўляе сябе дзесьці на другой працы. Думае прадоўжыць навучанне ў гэтым накірунку. Гаворыць, што вельмі добры і дружны калектыў, і яе, адзіную дзяўчыну, паважаюць, ніколі не крыўдзяць.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення МНС у гэты дзень былі ўзнагароджаны лепшыя з лепшых – Міхаіл Рыкун і Міхаіл Далецкі, а Антон Бялюн атрымаў нагрудны знак “Выдатнік”. Ганаровымі граматамі ад райвыканкама былі ўзнагароджаны Міхаіл Русалоўскі і Аляксандр Яроцкі.
– Я ўжо 17 гадоў адпрацаваў у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці ў Відзах, – расказвае начальнік часці Міхаіл Русалоўскі (на здымку). Вельмі прыемна атрымаць узнагароду, бо гэта мая першая Ганаровая грамата ад райвыканкама. Прафесія мне падабаецца, хоць і вельмі складаная, асабліва цяжка, калі бачыш, як гінуць людзі. Тут трэба быць мужным, самаадданым пры выкананні прафесійнага абавязку, чаго і жадаю нашаму маладому папаўненню, якое сёння прыняло прысягу.
Таццяна Пятушка.