Старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Аляксандр Ільючонак пачаў службу ў органах унутраных спраў у 1992 годзе. І больш за 15 гадоў ён прысвяціў расследаванню крымінальных спраў. За гэты час ужо не пералічыць, колькі злачынцаў было перададзена суду, якія панеслі заслужанае пакаранне, колькі засталося ўдзячных яму людзей за аказаную дапамогу і колькі грошай, набытых нячэсным шляхам, вярнулася ў дзяржаву.
Прымаючы ва ўвагу прафесійныя якасці і грунтоўныя веды Аляксандра Станіслававіча, яму перадаюць для расследавання самыя складаныя і працаёмкія справы. І якімі б не былі “закручанымі” абставіны ўчынення гэтых злачынстваў, А. Ільючонак заўсёды іх раскруціць і дойце да ісціны.
Акрамя таго ён проста добры чалавек, надзейны сябар і сем’янін.
Тэкст і фота Алены Пятушка.