Людміла Сінкевіч уладкавалася на працу спецыялістам па пральні і рамонце бялізны ў 2010 годзе. З гэтай пары дзяўчына заваявала не толькі павагу сярод калег па працы, але і аўтарытэт сярод кліентаў.
У асноўным бялізну для мыцця сваіх кліентаў дастаўляюць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сацработнікі, многія прыносяць яе сюды самі. Упэўнены, што Людміла не толькі шчыра памые ўсе прынесеныя рэчы, але, калі патрэбна, то і папрасуе іх. Вядома ж, за дадатковую аплату.
Пральная машына “Атлант” бярэ на адно мыццё не больш за 5 кілаграмаў. Аднак, калі кліент прынёс бялізны ці іншых рэчаў больш за такую вагу, Людміла арганізуе два, а то і тры пранні. Якасцю яе работы ўсе задаволены.
Фота Зінаіды Палулех.