Перадсвяточны візіт

Главное

IMG_1856 (Small)Напярэдадні свята Перамогі Браслаўшчыну наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат. У Цяцеркаўскім сельвыканкаме ён правёў “прамую лінію” з насельніцтвам сельсавета і ажыццявіў прыём грамадзян. Праблемы, з якімі людзі звярталіся да дэпутата, новымі назваць нельга – пра ўсе іх добра ведаюць на ўсіх узроўнях. Гэта засілле дзікоў, нізкія закупачныя цэны на малако ад насельніцтва, цяжкасці з нарыхтоўкай дроў, якасць работы выязнога гандлю і іншыя. М. Морхат паабяцаў паспрыяць у вырашэнні складаных пытанняў, простыя ж былі вырашаны прама на месцы.
Падчас рабочай паездкі дэпутат парламента наведаў таксама аграгарадок Іказнь, дзе паўдзельнічаў у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. Мясцовая школа і СДК ладзілі святочнае мерапрыемства, падчас якога дзеці расказалі пра лёс сваёй вёскі і яе жыхароў у Вялікай Айчыннай вайне. Мечыслаў Морхат у сваю чарг, павіншаваў прысутных са святам Перамогі і ўручыў ветэрану ВАВ Антону Іодчыку невялікі падарунак (на здымку). Старшыня Цяцеркаўскага сельвыканкама Павел Антанёнак ушанаваў ветэрана ад імя раённай улады.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства дэпутат азнаёміўся з работай сацыяльнай сферы сельсавета, сустрэўся з працоўнымі калектывамі.

Вячаслаў Каладынскі.