Какие сюрпризы подготовлены для гостей «Браславских зарниц-2026»? Полная программа праздника

Главное
Сёлетняя праграма Міжнароднага свята традыцыйнай культуры насычаная шматлікімі мерапрыемствамі. «Браслаўская звязда» даведалася, хто выступіць на сцэнічных пляцоўках.

У гэтыя выхадныя ў Браслаў прыедуць сотні спевакоў і танцораў. Толькі ў суботу ў «Браслаўскай харавой асамблеі» будуць удзельнічаць 24 хары, а ў нядзелю ў «Паазерскіх тапатках» пазмагаюцца за перамогу 25 канкурсантаў.

Свае народныя традыцыі, музыку і танцы гасцям свята прадставяць калектывы з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана і Шры-Ланкі. У суботнім урачыстым канцэрце будуць прадстаўлены танцавальныя і песенныя нумары розных культур. Напрыклад, з Баку прыляціць грамадскі хор. З Расіі – калектывы з Тамбова, Пскова, Ульянаўска, Варонежскай вобласці і інш. Шры-Ланку прадставіць танцавальная этнічная група Mixfeeds. Прыемным сюрпрызам для браслаўчан стануць нумары вядомага беларускага калектыву – Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. Ён быў заснаваны ў 1952 годзе і мае багаты рэпертуар. Гэта ўнікальная магчымасць трапіць на выступленне адного з самых праслаўленных калектываў нашай краіны. Акрамя гэтага, свой канцэрт дасць маладая група «Сэрцы трох», удзельніца тэлепраекта «Зорны шлях», сумесна з танцорамі шоу-балета «Феерыя».

На Замкавай жа гары наведвальнікаў будуць чакаць рыцарскія клубы, прэзентацыя легенды пра Браслаў і выступленне фолк-рок-гурта «Вока Чарота» з Брэста. ■

ПРАГРАМА «БРАСЛАЎСКІХ ЗАРНІЦ»

• 22 МАЯ (ПЯТНІЦА)

10.00 – 19.00 – выстава «Лялькі ад браслаўскіх майстроў» народнай студыі «Ля возера» (музей традыцыйнай культуры);

17.30 – 18.30 – канцэрт Бакінскага грамадскага хору Рэспублікі Азербайджан (РЦК).

• 23 МАЯ (СУБОТА)

10.00 – 19.00 – выстава «Лялькі ад браслаўскіх майстроў» народнай студыі «Ля возера» (музей традыцыйнай культуры);

12.00 – 12.30 – раённая акцыя «Школьны вальс пад небам Браслаўшчыны» (гарадская плошча);

12.00 – 15.00 – адкрыты конкурс харавых калектываў «Браслаўская харавая асамблея» (РЦК);

17.00 – 17.30 – музычна-харэаграфічнае вітанне ўдзельнікаў свята і святочнае шэсце ў лесапарк «Леснічоўка» (гарадская плошча – лесапарк «Леснічоўка»); 17.30 – 19.00 – урачысты канцэрт «Гукі традыцый – сяброўства народаў» (лесапарк «Леснічоўка»); 21.00 – 22.00 – творчы падарунак ад вакальнага гурта «Сэрцы трох» і шоу-балета «Феерыя» (лесапарк «Леснічоўка»);

19.30 – 22.30 – свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», канцэрт фолк-групы «Вока Чарота» г. Брэст (Замкавая гара).

• 24 МАЯ (НЯДЗЕЛЯ)

10.00 – 19.00 – выстава тканых вырабаў «Неразгаданыя таямніцы народнага майстэрства» (музей традыцыйнай культуры);

12.00 – 16.00 – VІ Адкрыты конкурс народных танцаў «Паазерскія тапаткі», прэзентацыя раённага агляду-конкурсу «Смачны фэст “Вам будзе да густу!”», выстава «Тэрыторыя магчымасцей» з удзелам арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна (лесапарк «Леснічоўка»).

• У НЯДЗЕЛЮ АДБУДЗЕЦЦА ДЗЕНЬ БРАСЛАЎСКІХ ТРАДЫЦЫЙ У АГРАГАРАДКАХ

10.00 – 19.30 – фестываль «Друя ў сэрцы», свята слабодкаўскага рыбака «Настрой задаецца, калі рыба бярэцца», гулянне па-відзаўску «Мядовыя прысмакі – духмяны смак сонца ды кветак», іказненская гасцёўня «Наша хата запрашае на свята» ў адпаведных населеных пунктах. ■