Лукашэнка: Беларусь хацела б пашырыць супрацоўніцтва са Шры-Ланкой

Новости

Беларусь хацела б пашырыць супрацоўніцтва са Шры-Ланкой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам.

«Рады з вамі сустрэцца. Ёсць аб чым пагаварыць. У нас з вамі даўнія адносіны і мы адзін аднаго добра ведаем. Але толькі, напэўна, дзякуючы — калі гаварыць пра эканоміку — адной-дзвюм пазіцыям таварнай групы. Мы хацелі б з вамі пашырыць наша супрацоўніцтва. Я хачу, каб вы, знаходзячыся ў Беларусі, з дапамогай пасла і нашага міністра, паглядзеўшы нашы магчымасці, вызначыліся, чым мы яшчэ зможам быць карысныя для Шры-Ланкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА