Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў Указ нумар 97 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі», паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам заснаваны эмблема, сцяг і нагрудны знак узнагароды Дзяржстандарту, а таксама палажэнне пра гэтыя геральдычныя сімвалы, іх апісанне і выявы.
Эмблема ўяўляе сабой круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана залацістая літара Q – сімвал якасці. Унутры адлюстраваны контуры Беларусі і абрэвіятура СТБ (стандарт Беларусі).
Сцяг і нагрудны знак узнаўляюць выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў прызначана садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Дзяржстандарту. ■
