Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вітаю ўдзельнікаў і гасцей Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. На працягу многіх гадоў яна з’яўляецца доўгачаканай і значнай падзеяй у сферы літаратуры і кнігавыдання, аб’ядноўваючы прафесіяналаў і аматараў друкаванага слова з розных куткоў зямнога шара», – гаворыцца ў віншаванні.

«Упэўнены, што прымеркаваны да 35-годдзя СНД кніжны форум умацуе патэнцыял міжнароднага супрацоўніцтва, адкрые новыя імёны і прадставіць яркія праекты, накіраваныя на развіццё выдавецкай справы і папулярызацыю духоўна-маральных каштоўнасцей Садружнасці», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям кніжнай выстаўкі-кірмашу творчых поспехаў, дабрабыту і прыемных уражанняў. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.