Беларускія жанчыны адзіныя ў імкненні зрабіць сваю краіну лепшай і больш шчаслівай. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўручэнні дзяржаўных узнагарод у гонар Дня жанчын.
Па традыцыі мерапрыемства адбылося ў Палацы Незалежнасці, і ўся ўвага, вядома, была толькі жанчынам – прыгожым, разумным, таленавітым, як сказаў пра іх кіраўнік дзяржавы.
Як заўважыў Прэзідэнт, урачыстая цырымонія ўзнагароджання напярэдадні 8 сакавіка адрозніваецца ад іншых: яна заўсёды вельмі цёплая, шчырая і душэўная. «2026 год у Беларусі прысвечаны менавіта вам. Такім розным, але адзіным у імкненні зрабіць нашу краіну лепшай і больш шчаслівай. У гэтым, напэўна, сутнасць нашай жанчыны», – сказаў ён.
Прэзідэнт ад усёй душы павіншаваў прысутных і ў іх асобе ўсіх беларусак з надыходзячым светлым святам: «Дзякуй вам за той бясцэнны ўклад, які вы ўжо зрабілі для роднай краіны. Шчасця, поспехаў, галоўнае – здароўя вам і вашым дзеткам», – сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці прадстаўніц усіх абласцей і Мінска. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
