На працягу бліжэйшых пары гадоў у Беларусі цалкам вырашаць кватэрнае пытанне ўсіх людзей у пагонах. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўручэння генеральскіх пагонаў і дзяржаўных узнагарод.
«Хачу вас вельмі папрасіць, каб ні ў якім выпадку нават на імгненне мы не падвялі наш беларускі народ. Вы ведаеце, што ў няпростых умовах, у складанай сітуацыі мы вырашаем самыя надзённыя пытанні, якія вы некалі паставілі перада мной, – забеспячэнне вашых тылоў, вашых сем’яў. І перш за ўсё – кватэрнае пытанне. Гэта велізарныя грошы. І на працягу бліжэйшых пары гадоў мы цалкам вырашым гэта пытанне, – заявіў беларускі лідар. – Людзі гэта бачаць. І я не памятаю выпадку, каб нехта з нашых людзей сказаў, што мы дзейнічаем няправільна, забяспечваючы нашых ваенных, усіх людзей у пагонах жыллём».
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць якаснай падрыхтоўкі ўсіх людзей у пагонах, і асабліва афіцэраў. У бліжэйшы час усе яны будуць правераны і здадуць экзамен на прафесійную прыдатнасць. Ва ўмовах ваенных канфліктаў вельмі важна для выжывання і фізічная падрыхтоўка.
«Я прашу памятаць гэтыя дзве рэчы. Што беларускі народ, не шкадуючы, траціць на нас грошы. І, падругое, – афіцэры – вы павінны валодаць усімі тыпамі сучаснай зброі і рыхтаваць да гэтага нашых салдат. Не трэба крыўдзіцца, што не тых прызвалі, не тая якасць. Гэта нашы людзі. Іншай якасці не будзе. Армія заўсёды рабіла з нас якасных людзей. Мы павінны памятаць штохвілінна і не забываць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
«А каб гэта ўсё атрымалася – моцнага вам, сапраўднага здароўя. Вам, вашым любімым, сем’ям, вашым дзецям», – пажадаў Прэзідэнт. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
