Аляксандр Лукашэнка: «Выбудоўваць узаемаадносіны Беларусі і Бразіліі трэба больш інтэнсіўна»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў палітычную падтрымку дзеючаму Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву ў сувязі з маючымі адбыцца ў гэтай краіне выбарамі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Бразіліі Бернардам Клінглам.

«Бразілія перажывае важны палітычны момант. Наколькі я інфармаваны, у гэтым годзе ў вас адбудуцца ўсеагульныя выбары. Вы будзеце выбіраць усіх, каго толькі можна. Шчыра кажучы, я ў гэтым вам не зайздрошчу, таму што гэта цяжкі перыяд. Але мы вельмі перажываем за тое, каб цяперашні Прэзідэнт Бразіліі на гэтых выбарах захаваў сваю пасаду. Наколькі я інфармаваны, ён пацвердзіў свой удзел у гэтых выбарах», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы ўсяляк будзем садзейнічаць таму, калі гэта трэба для Бразіліі, каб выбары прайшлі ў спакойнай і мірнай абстаноўцы ў інтарэсах бразільскага народа. Калі гэта трэба будзе», – запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі і Бразіліі трэба больш інтэнсіўна выбудоўваць адносіны.

«Думаю, што нам трэба падыходзіць да выбудоўвання нашых адносін больш інтэнсіўна і не ўскладняць іх. Проста. Асновай з’яўляецца эканоміка. Таму трэба выбраць тыя напрамкі супрацоўніцтва ў эканоміцы, якія цікавыя Бразіліі. З другога боку – цікавыя Беларусі. Гэта мы можам зрабіць», – сказаў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліваючы, што погляды спецыялістаў як у Беларусі, так і Бразіліі на пытанні светапарадку поўнасцю супадаюць.

«Гэта будзе садзейнічаць і садзейнічае стварэнню больш эфектыўных адносін паміж нашымі дзяржавамі», – упэўнены Прэзідэнт. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.