Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў Указ нумар 385, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Асноўная мэта – забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і павышэнне дабрабыту насельніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Рост валавога ўнутранага прадукту вызначаны на ўзроўні 102,8 працэнта да ўзроўню 2025 года, чаму будуць садзейнічаць нарошчванне інвестыцый у асноўны капітал, апераджальны рост экспарту тавараў і паслуг і стымулюючы рост даходаў насельніцтва.
Адпаведныя прагнозныя параметры таксама ўстанаўліваюцца ўказам. Плануецца, што на інвестыцыйныя мэты ў наступным годзе за кошт усіх крыніц фінансавання будзе накіравана на 3,1 працэнта больш, чым у бягучым годзе. Экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 3,7 працэнта з пераважным нарошчваннем яго фізічных аб’ёмаў. Для гэтага намечана пашырэнне супрацоўніцтва з апорнымі кропкамі ў краінах далёкай дугі і аднаўленне прысутнасці на традыцыйных рынках збыту краін СНД.
Мэтанакіраваная работа над якасным развіццём і пашырэнне экспартнага патэнцыялу дасць магчымасць забяспечыць рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на 4,8 %.
Для Нацыянальнага банка і ўрада ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перавышае 7 %.
Указам устанаўліваецца патрабаванне па зацвярджэнні ўрадам плана сацыяльнаэканамічнага развіцця на 2026 год, які выступіць інструментам дасягнення абазначаных арыенціраў. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
