Праект рэспубліканскага бюджэту абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў прынцыповыя пытанні ў сувязі з прапанаваным дэфіцытным бюджэтам на 2026 год. Пра гэта ішла размова на нарадзе пра праекты прагнозных дакументаў на наступны год.

«Наколькі ўвязаны і збалансаваны паміж сабой эканамічныя планы з бюджэтнымі? З матэрыялаў вынікае, што Мінфінам распрацаваны няхай і не крытычны, але дэфіцытны бюджэт. А нас чакаюць сур’ёзныя выплаты па дзярждоўгу (2026 год – адзін з пікавых перыядаў). Ёсць для іх крыніцы пакрыцця? Будуць пры гэтым паўнацэнна і ў тэрмін выкананы ўсе сацыяльныя абавязацельствы?»– спытаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што ў наступным годзе пачынаюць працаваць новыя дзяржаўныя праграмы. Урад ужо сфарміраваў іх пералік, які будзе разгледжаны асобна. «Большасць – сацыяльна-эканамічнай накіраванасці і фінансуюцца з бюджэтаў. Але што ў аснове гэтых праграм? Як вызначалася патрэбнасць у рэсурсах? Гэта павінны быць рэальныя, прымяняльныя на практыцы планы пад канкрэтны і эфектыўны рэзультат!» – падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, таксама прапануюцца пэўныя навацыі ў падатковым заканадаўстве і яго адміністраванні. Аднак узгодненага меркавання па гэтым пытанні пакуль няма, у сувязі з чым Аляксандр Лукашэнка выказаў крытыку, чаму ў такім выпадку з гэтым пытаннем прыйшлі да Прэзідэнта: «Вы што будзеце цяпер перада мной выказваць кожны сваю думку? Недапушчальна! Далажыце». ■

Паводле матэрыялаў БелТА.