Анастасія Зіль, аператар па вырошчванні і адкорме свіней СВК «Маяк Браслаўскі», прызнана пераможніцай профільнага абласнога спаборніцтва.
Па выніках работы ў другім квартале бягучага года браслаўчанка дабілася ў сваёй групе парасят сярэднясутачных прываг на ўзроўні 1 067 грамаў. А замацавана за ёй ні многа ні мала 363 галавы.
Гэтае дасягненне дазволіла Анастасіі заняць першае месца ў адпаведнай намінацыі абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Дыплом пераможцы перадавіку ўручыла старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава.
Далучаемся да віншаванняў. ■
Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ. Фота райкама прафсаюза АПК.