Кіраўнік дзяржавы 31 жніўня – 1 верасня прымаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама ў сустрэчы ў фармаце «ШАС плюс» у Цяньцзіні. Саміт быў самым маштабным за ўсю гісторыю аб’- яднання – амаль 30 лідараў краін і інтэграцыйных структур. У сваіх выступленнях Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што быць членам ШАС – гэта стратэгічны выбар Беларусі. Ён абазначыў ключавыя пытанні для ШАС як элемента новага міжнароднага парадку, падкрэсліў важнасць стварэння агульнай навуковаінавацыйнай прасторы арганізацыі і патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме, падтрымаў ініцыятыву Кітая па глабальным кіраванні. Прэзідэнт Беларусі назваў пяць прыярытэтаў для сям’і ШАС: шматбаковасць, бяспека, устойлівае развіццё як аснова стабільнасці ў рэгіёне, харчовая бяспека, а таксама індустрыяльнае і навуковае развіццё.
Яшчэ адна важная міжнародная падзея – парад у Пекіне з нагоды 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. Аляксандр Лукашэнка ў ліку амаль трох дзясяткаў іншых высокіх гасцей прысутнічаў на ўрачыстасцях.
Прэзідэнт за час знаходжання ў Кітаі правёў не менш як два дзясяткі нефармальных сустрэч з рознымі міжнароднымі лідарамі. У тым ліку з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі, Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта, прэзідэнтамі Зімбабвэ і Конга Эмерсанам Мнангагвам і Дэні Сасу-Нгесо, з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца.
Асобная ўвага была ўдзелена беларуска-кітайскаму парадку дня, адбыліся перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і сустрэча з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, сакратаром Сакратарыята і кіраўніком Канцылярыі ЦК КПК Цай Цы, некалькі сустрэч з бізнес-коламі, у тым ліку закрытага характару. Лідары Беларусі і Кітая фактычна далі старт паглыбленаму супрацоўніцтву дзвюх краін у сферах тэхналагічнай і прамысловай кааперацыі ў 2026 – 2027 гадах. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.