Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласці Георгіем Філімонавым назваў некаторыя напрамкі супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошніх пяць гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Валагодскай вобласцю значна вырас.
«Аб’ёмы тавараабароту добрыя. Але ўсё ж такі я папрасіў маіх памочнікаў, каб яны прааналізавалі сітуацыю. Каб я мог вызначыць некаторыя напрамкі супрацоўніцтва з вамі», – звярнуўся Прэзідэнт да губернатара Валагодскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь – машынабудаўнічая краіна, таму пастаўляе шмат тэхнікі на экспарт.
«Валагодчына набывае розныя віды нашай тэхнікі, знаёма з імі. Вядома, у любой тэхнікі ёсць пэўныя недахопы. Але мы вам удзячныя за тое, што вы ацанілі нашу тэхніку і лічыце яе адной з прымальных па цане і якасці для вашай вобласці», – дадаў беларускі лідар.
У сувязі з гэтым ён закрануў тэму трактарабудавання:
«Трактар вельмі любімы ў ва- шай вобласці і Расіі ў цэлым. Выпускаюцца каля, як мяне інфармуюць, дзесяці мадыфікацый і прыкладна столькі ж спецмашын на базе нашых трактароў. Мы гатовы да пашырэння гэтай лінейкі і зацікаўлены ў развіцці сумесных вытворчасцей».
Кіраўнік дзяржавы запэўніў губернатара, што Беларусь таксама гатова супрацоўнічаць з Валагодскай вобласцю і ў сферы харчавання.
«Я ведаю, што вы і так паспяховыя ў гэтых адносінах, але ўсё ж такі вобласць паўночная (адносна паўночная). Магчыма, якія-небудзь прадукты харчавання вам патрэбны. Вы скажыце – мы гатовы з вамі супрацоўнічаць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Сярод напрамкаў супрацоўніцтва Прэзідэнт назваў будаўніцтва. Беларускі лідар згадаў і гуманітарнае супрацоўніцтва, звярнуўшы ўвагу на тое, што Валагодская вобласць нямала робіць для абароны гістарычнай памяці. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.