Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў Указ нумар 290 «Аб узмацненні адказнасці старшынь райвыканкамаў», які вызначае падыходы для павышэння выніковасці работы нізкаэфектыўных сельгасарганізацый.
Згодна з указам, для выхаду такіх арганізацый на прыбытковую работу аблвыканкамам даручана прымаць рашэнні пра замацаванне за старшынямі райвыканкамаў па адной стратнай сельгасарганізацыі. Размова ідзе пра гаспадаркі, якія маюць за справаздачны год найбольшую страту ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і не забяспечылі выкананне нарматыву тэхналагічных страт буйной рагатай жывёлы.
У выпадку паляпшэння вынікаў дзейнасці нізкаэфектыўнай арганізацыі, замацаванай за старшынёй райвыканкама, будзе прымацца рашэнне пра выплату яму прэміі. А за невыкананне паказчыкаў не будзе ажыццяўляцца даплата за складанасць, напружанасць і інтэнсіўнасць працы, устаноўленая ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Акрамя таго, указ дае права старшыні аблвыканкама па ўзгадненні з Прэзідэнтам і ў парадку, вызначаным заканадаўствам, перавесці старшыню райвыканкама на пасаду кіраўніка замацаванай за ім арганізацыі, якая не забяспечыла выкананне паказчыкаў. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.